Жанчыны праводзяць у Сеціве болей часу, чым мужчыны

Юзэры Сеціва праводзяць усё болей часу ў сацыяльных сетках. І жанчыны тут ў лідэрах. У Эўропе 8 з 10 жанчын-юзэраў мінімум штомесяц наведваюць сацыяльныя сеткі, губляючы на іх агулам болей за 5 гадзін у месяц. Беларускі не адстаюць ад сусьветных тэндэнцый.


Дзяўчын у сацыяльных сетках усё болей і болей

На думку дасьледчыкаў, жанчыны і мужчыны выкарыстоўваюць Сеціва па-рознаму. Паводле дадзеных дасьледаваньня Women on the Web: How Women are Shaping the Internet, праведзенага кампаніяй comScore, жанчыны пераважаюць у сацыяльных сетках. Яны аддаюць сацыяльным сайтам 5.5 гадзін у месяц супраць 4 гадзін, якія мужчыны выдзяляюць на бадзяньне па Facebook і Vkontkte.

Пакуль большасьць юзэраў Інтэрнэту — мужчыны. Толькі ў Паўночнай Амэрыцы мужчыны і жанчыны амаль пароўну падзялілі глябальнае павуціньне. Аднак жанчыны праводзяць на 8% болей часу он-лайн, чым мужчыны — амаль 24.8 гадзіны ў месяц.

Цікава, што найбольш папулярныя сацыяльныя сеткі ў Лацінскай Амэрыцы — 94.1% жанчын лазяць па іх хаця б раз у месяц. У Эўропе гэта лічба нашмат меншая — 85.6% жанчын і 81% мужчын ня супраць пасьля (ці ў час) працы-навучаньня наведаць свой ці чужы профіль у сацыяльных сайтах.

Беларускі яшчэ больш актыўныя ў сацыяльных сетках, чым іншыя эўрапейкі. Паводле дадзеных facebakers.com, сярод 80 тысячаў беларускіх карыстальнікаў Facebook дзяўчыны і жанчыны складаюць 60%, пакідаючы хлапцоў у безвыходнай меншасьці. У Літве гэты паказчык ніжэйшы — 54%, столькі ж у Польшчы і 55% юзэраў з Украіны пазначылі сваю палавую прыналежнасьць як «female».

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0767 seconds.